Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Юлія Скіба

Юлія Скіба з дзяцінства прывыкла да правінцыяльнай цішыні і спакою. Таму пасля заканчэння Навагрудскага аграрнага каледжа, не раздумваючы, вырашыла размеркавацца на Зэльвеншчыну, дзе праходзіла вучэбную практыку. Ды і людзі на перыферыі больш прыязныя і ветлівыя, сцвярджае дзяўчына.
Актыўнасць і ініцыятыўнасць эканаміста СВК “Сынкавічы” заўважыла кіраўніцтва гаспадаркі. Доўга думаць не прыйшлося, каму даверыць пасаду сакратара адной з самых шматлікіх пярвічных арганізацый БРСМ.
Невычэрпная жыццёвая энергія і арганізацыйныя здольнасці Юліі дапамаглі ёй хутка ўліцца ў калектыў, знайсці падыход да сельскіх юнакоў і дзяўчат, згуртаваўшы іх ідэямі рэспубліканскага саюза.
–Нашы слушныя задумкі і прапановы, – расказвае маладзёжны лідар, – заўсёды падтрымлівае старшыня СВК Дзмітрый Дзешко, стварае неабходныя ўмовы для іх рэалізацыі. Моладзь не застаецца ў баку ад раённых мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, культурнага жыцця, агульнакарысных спраў. Увогуле, паміж нашымі юнакамі і дзяўчатамі ўсталяваліся даверлівыя і сяброўскія адносіны. Мы не толькі разам працуем, але і актыўна адпачываем, адзначаем святы.