Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Вероника Макаревич

В. Макарэвіч: «Не спыняцца на дасягнутым»
Вераніка Макарэвіч працуе аператарам малочнай лініі на ўчастку канцэнтрацыі сыроваткі ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод». Адміністрацыя прадпрыемства характарызуе маладую работніцу станоўча: «Яна і адукаваны спецыяліст, і актывістка, і спартсменка, і проста прыгажуня». Сама Вераніка ў жыцці прытрымліваецца прынцыпу: «не спыняцца на дасягнутым» і прыступка за прыступкай «бярэ» новыя «вяршыні».
Вераніка ўваходзіць у турысцкую каманду завода, якая прымае ўдзел у моладзевым турзлёце, пастаянная ўдзельніца вандровак і мерапрыемстваў. Таксама дзяўчына любіць чытаць кнігі, вандраваць, захапляецца экстрэмальнымі відамі спорту.
Моладзі Дзятлаўшчыны Вераніка Макарэвіч жадае быць актыўнымі, вясёлымі, пазітыўнымі, мець шмат сяброў, як мага часцей сустракацца разам і ўдзельнічаць у раённых мерапрыемствах.