Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Вераніка Емяльянчык (г.Дзятлава)

Вераніка Емяльянчык, дэрматавенеролаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы:

— Я выбрала такую спецыяльнасць, бо медыцына — гэта тая галіна, якая можа зрабіць чалавека здаровым, шчаслівым, прыгожым. А дэрматолаг лечыць пацыента і тым самым дае яму надзею, упэўненасць у сабе, робіць крыху больш шчаслівым. Работа венеролага найчасцей звязана з праблемамі маладых людзей. Мне як спецыялісту хочацца данесці да сучаснай моладзі галоўную думку: сёння вы самі адказваеце за сваё здароўе. Варта захоўваць нормы маралі, каб пазней не было праблемаў з нараджэннем дзетак. Ваша здароўе — гэта ваша будучыня, адносьцеся да яго беражліва. У далейшым я збіраюся развівацца, удасканальваць свае веды. Хачу пайсці ў навуку, паступіць у аспірантуру. У нашай сям’і медыкаў не было, і мне заўжды даводзілася старанна рыхтавацца да ўсіх іспытаў самой. Але я знайшла сябе не толькі ў медыцыне — мне падабаецца актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Я з’яўляюся прафоргам райпаліклінікі, членам першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» і хачу прывабіць да цікавых справаў нашу моладзь. Вольны ад работы час я прысвячаю сям’і і маленькаму сыну Герману.