Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Наталля Арочка (г.п. Зэльва)

Вучаніца 10 класа гімназіі №1 г.п. Зэльва Наталля Арочка — актывістка не толькі школынага жыцця, але i многіх раённых мерапрыемстваў райкама ГА «БРСМ». Яна наведвае заняткі у центры творчасці дзяцей i моладзі. А зусiм нядаўна дзяўчынка стала пераможцай XX рэспубліканскай выставы — конкурсу «Калядная зорка».

Школьніцу зanpaciлі у Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей i моладзі, дзе прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Наталля адзначана Дыпломам I ступені Mіністэрства адукацыі i медалем.

— Экспазіцыя здзівіла сваей разнастайнасцю, — дзеліцца Наталля. — Усе вырабы (a ix было паўтысячы) передавалі калядны настрой.

На вернісажы размясціліся i навагоднія цацкі, якія зрабіла Наталля Арочка. Выкананы яны са звычайных нітак у тэхніцы джутавая філігрань, якой дзяўчынка авалодала у цэнтры творчасці дзяцей i модадзі.

Школьніца таксама прыняла ўдзел у II міжнародным фестывалі — конкурсе «Калядная зорка». У скарбонцы Наталлі зноў жа заслужаная перамога — лялька з льняных i джутавых нітак, аздобленая бісерам, атрымала прызнанне журы.