Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Анастастия Якштас

Анастасія Якштас 
Анастасія працуе на пасадзе настаўніка англійскай мовы ДУА “ВПК Сінькоускі яслі-сад-сярэдняя школа” са жніўня 2013 года. Агульны педагагічны стаж складе 5 гадоў, другая кваліфіцыйная катэгорыя настаўніка.
У лютым 2017 года прайшла павышэнне кваліфікацыі у ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Якштас А.А. валодае прафесійнымі педагагічнымі якасцямі. На вучэбных занятках ствараецца атмасфера супрацоўніцтва, прымяняюцца актыўныя метады і формы работы. Педагог заахвочвае навучэнцаўда самастойных выказванняў з дапамогай ролевых гульняў, якія развіваюць уяўленне, самастойнасць, актыўную творчую дзейнасць.
Свой прафесійны узровень Анастасія павышае праз самаадукацыю, удзел у рабоце раеннага метадычнага аб’яднання настаўнікаў англійскай мовы.
Анастасія-актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця. З’яўляецца старшыней пярвічнай грамадскай арганізацыі “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” ва ўстанове адукацыі.. З членамі пярвічнай арганізацыі праводзіць акцыі, удзельнічае у раённых мерапрыемствах. Ветлівая, тактоўная у адносінах да калег, кірауніцтва.