Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Алена Валанцэвіч (г.Дзятлава)

Алена Валанцэвіч, актывiст БРСМ, настаўніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы:

«З дзецьмі заўжды цікава. Прафесія настаўніка прываблівае тым, што кожны дзень не падобны на ўчарашні, адкрываеш для сябе шмат новага. Дзеці ўсе розныя, і да кожнага вучня патрэбен свой падыход. Аднак неўтаймаваная энергія, настрой дзятвы дае стымул працаваць далей. А калі бачыш зацікаўленыя вочы сваіх выхаванцаў, то і работа прыносіць задавальненне. Мяняць у жыцці пакуль нічога не хачу.
У далейшым бачу сябе добрым спецыялістам у сваёй галіне. Каб дасягнуць гэтага, лічу, важна быць адкрытай для творчасці і новых ідэяў.
Мая мара — пабыць у Італіі, наведаць самыя прыгожыя гарады гэтай краіны — Рым і Венецыю».