Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Уладары сяла аблюбавалі Астрыншчыну

24 лiпеня ў гарадскім пасёлку Астрына Шчучынскага раёну прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”. 

Конкурс ужо стаў традацыйным для  раёна і праходзіць ярка і цікава. Пазмагацца за званне лепшых на Астрыншчыну з’язджаюцца сем’і з розных куточкаў Шчучыншчыны. Сёлета пра сябе заявілі 7 сямей.  Яны запрагалі каня і секлі дровы, вязалі снапы і збіралі бульбу, а яшчэ спявалі, танцавалі, расказалі пра сябе па-бе­ла­рус­ку і здзіўлялі журы сваімі кулінарнымі шэдэўрамі.

Падтрымалі ўдзельнікаў свята не толькі шматлікія балельшчыкі, але і  прадстаўнiкi райвыканкама, БРСМ, райкама прафсаюза ра­бот­ні­каў АПК  і іншыя.

Сёлета ганаровы тытул “Уладар сяла” заваявала сям’я Церабілка з Астрыны. Усяго аднаго бала не хапіла да перамогі Санюкевічам з вёскі Ліпічанка. На трэцім месцы сям’я  Васюк з  гарадского пасёлка Жалудок.

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі ад прафсаюзных арганізацый раёна, а пераможцы — ад райкама “БРСМ”. Цудоўным падарункам  стаў канцэрт, які падрыхтавалі работнікі Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці.

Арганізатарамі мерапыемства выступілі РК БРСМ, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і раённае аб­’­яднанне арганізацый прафсаюзаў. Падтрымку ў правядзенні мерапрыемства аказаў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Ганна Каспер, «ДЗЯННIЦА»