Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Роднай мовы гук чароўны

27 студзеня  першасная арганізацыя ГА «БРСМ» сумесна з Бярозаўскім гарадскім Домам культуры арганізаваў для саюзнай моладзі гульню-падарожжа «Роднай мовы гук чароўны».

Сустракалі гасцей музыкай і святочнай атмасферай: былі арганізаваны фотазоны беларускага побыту, дзе ўдзельнікі мелі магчымасть зрабіць фотаздымак на доўгую памяць.

На працягу гульні тры каманды ўстаноў адукацыi горада паслядоўна мінулі шэсць станцый-прыпынкаў, дзе прадэманстравалі свае веды роднай мовы. Удзельнікі пераводзілі з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс рэдкаўжывальных беларускіх словаў, фразеялагізмаў, з задавальненнем спявалi песнi беларускіх кампазітараў.

Усе выдатна справіліся з заданнямі і паказалі высокі ўзровень ведаў. Па выніках атрыманых балаў 3 месца заняла каманда «Буслік» СШ№2 г. Бярозаўкі, 2 месца — каманда «Мовазнаўцы» Гімназіі №1 , а пераможцам гульні стала каманда «Любазнаўцы» Бярозаўскай СШ №3.