Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

НЕМАЎЛЯТКІ АТРЫМАЛІ ВЫШЫВАНКІ АД “БРСМ”

Да Дня Незалежнасці, які наша краіна святкуе 3 ліпеня, беларуская моладзь ініцыіравала рэспубліканскі культуралагічны праект “Беларусь – крыніца натхнення”, асноўнай мэтай якога з’яўляецца пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці маладых беларусаў. У рамках праекта праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – акцыі “Сэлфі з вышыванкай” і “Падары немаўляці вышыванку”, прымеркаваныя да Дня вышыванкі, які адзначаецца 2 ліпеня.

Прадстаўнікі Лідскага РК ГА “БРСМ” адправіліся ў аддзяленне абсервацыі і паталогіі цяжарных Лідскага радзільнага дома, каб уручыць вышыванкі тым немаўляткам, якія сёння будуць выпісаны. Дзве навароджаныя дзяўчынкі і хлопчык атрымалі бодзі з беларускай сімволікай.

“Спадзяемся, што нашы падарункі стануць абярэгам для немаўлятак, і вашы дзеткі вырастуць прыгожымі, здаровымі, а вы будзеце імі ганарыцца”, — адзначыла Святлана Бабашэнкава, другі сакратар Лідскага РК ГА “БРСМ”, вітаючы матуль.

“Вельмі сімвалічная і патрыятычная акцыя, — дзеліцца ўражаннямі маладая мама Кацярына Буйко. – Абяцаю, што абавязкова буду адзяваць вышыванку свайму сыночку Яраславу”.

Згодна з ёй і лідчанка Таццяна Адамчук, у якой нарадзілася дачушка. Цікава, што з’явілася яна на свет 18 чэрвеня – у Дзень медыцынскага работніка. Бацькі прыдумалі незвычайнае імя для дачкі – Мія.

Адзначым, што Кацярына і Таццяна сталі мамамі ўпершыню. А вось жыхарка аграгарадка Ёдкі Святлана Янцэвіч наведвае радзільным дом ужо трэці раз. Дома яе і маленькую Вольгу чакаюць муж і два сыны – Мікалай і Міхаіл. Але жанчына заўважае, што прыпыняцца на гэтым не збіраецца. “Абы бог здароўе даў”, — смяецца яна.

Мы ў сваю чаргу віншуем сем’і Буйко, Адамчук і Янцэвіч, а таксама ўсіх новаспечаных мамаў і татаў з такой прыемнай падзеяй у іх жыцці. Няхай вашы дзеткі только радуюць вас і вырастуць годнымі грамадзянамі нашай Беларусі.

«Принеманские вести»