Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

На Гродненщине стартовали зональные этапы конкурса «100 идей для Беларуси». (обновляется)

ВІРТУАЛЬНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА СТАРАЖЫТНЫХ ЗАМКАХ,

ХАЛАДЗІЛЬНІК… З САЛОМЫ,

КАМП’ЮТАРНЫ ДАВЕДНІК ДЛЯ ПАСТУПАЮЧЫХ –

гэтыя і іншыя праекты былі прадстаўлены ў рамках занальнага этапу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.

У конкурсе, арганізатарам якога выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, прымалі ўдзел школьнікі з Ашмянскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў. Ён праходзіў у дзвюх намінацыях: сацыяльна-гуманітарным і дакладна-навуковым накірунках.

IMG_1521.jpg

У дакладных навуках найбольш цікавай экспертны савет палічыў ідэю астравецкага гімназіста Данілы Казака па стварэнні самаробных халадзільнікаў і тэрмасаў з саломы —  улікам яе цеплаправоднасці: васьмікласнік даказаў, што, калі выкарыстоўваць звычайную салому, прадукты можна захоўваць у замарожаным, ахалоджаным ці, наадварот, гарачым стане некалькі гадзін.

IMG_1505.jpg

А вось у сацыяльна-гуманітарным накірунку прэтэндэнтаў на перамогу было шмат. Найбольш спадабаўся экспертам праект віртуальных 3D экскурсій па замках Вялікага княства Літоўскага – але ён ішоў па-за канкурэнцыяй, бо яго аўтар, Дар’я Швабовіч з Ашмянскага раёна, ужо з’яўляецца студэнткай Гродзенскага універсітэта.

З таго, што прадставілі школьнікі  трох раёнаў, членаў экспертнага савета найбольш уразілі праекты электроннага даведніка “Як стаць пагранічнікам?”, які распрацавала Наталля Паздняк з СШ №3 горада Ашмяны; літаратурна-турыстычны велапраект “Цудоўная і непаўторная Ашмяншчына”, які аўтарства Наталлі Лыскойць і Аляксандра Янушкевіча з той жа СШ №3 Ашмян, мемарыялізацыя подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Смаргонскага раёна – яго прадставілі 11-класнікі Смаргонскай гімназіі Кірыл Захарчук і Алег Махнач – у выніку апошні праект і быў прызнаны лепшым.

IMG_1498.jpg

IMG_1514.jpg

Многія работы былі цікавымі ў даследчым плане, вельмі пазнавальнымі і цікавымі – але, на жаль, нейкай новай, адметнай ідэі не ўтрымлівалі…

IMG_1511.jpg

Такім чынам, на абласным этапе конкурсу “100 ідэй для Беларусі”  паўночны рэгіён Гродзеншчыны будуць прадстаўляць Даніла Казак з Астраўца, Кірыл Захарчук і Алег Махнач са Смаргоні.

IMG_1550.jpg

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі ад арганізатараў падарункі.

 

Остравецкая правда