Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

«Мудры шчупак» прымае гас­цей

Больш за 30 каманд удзе­ль­ні­ча­ла ў адкрытым раённым турніры па ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных гульнях “Кубак Шчу­пака-2016”

Вам вядома, у якім горадзе зна­ходзіц­ца кандытарская фаб­ры­ка “Спартак”?  А можа, вы сап­раў­д­ны знаўца геаграфіі і мо­жа­це адказаць, у якога бе­ла­рус­ка­га горада ёсць цёзкі ў Фран­цыі, Германіі, Сербіі, Македоніі? На­пэў­на, вы чулі, за што рыцар Іль­ві­нае Сэрца атрымаў такое проз­віш­ча. І, канечне, вам зусім не складана назваць самы вялікі цыт­рус… 

Рабяты з 31 каманды шукалі ад­ка­зы на гэтыя і іншыя пытанні. У тур­ні­ры прымалі ўдзел не толькі пас­та­ян­ныя члены клуба «Мудры Шчу­пак» – 27 школьных  каманд з Шчучынскага раёна. У госці да шчу­чын­цаў прыехалі знатакі з іншых га­ра­доў.

Па традыцыі ў час такіх ме­рап­ры­ем­с­т­ваў удзельнікі віншуюць імя­нін­ні­каў. На гэты раз свой дзень на­рад­жэн­ня адзначаў Мікіта Пе­ту­хоў з СШ №2 г Шчучына.

Пытанні першага тура не выклікалі цяж­кас­цей у інтэлектуалаў. Падчас «Сваёй гульні» рабяты пра­дэ­ман­с­т­ра­ва­лі  веды ў дзесяці тэмах. З двух частак складалася гу­ль­ня «Што? Дзе? Калі?»

Пераможцы вызначаліся ў кож­ным туры, а таксама сярод каманд ін­тэ­лек­ту­а­ль­на­га клуба ў кожнай уз­рос­та­вай групе.

Па выніках гульні першае месца ся­род старэйшых юве­на­лаў пераможцай стала каманда «Магло б быць і лепш» з СШ №2. На другім месцы – «Мост» з гімназіі і на трэцім – каманда «Імпульс» з СШ №1 г. Шчучына. У юніёраў у лі­да­ры выйшла каманда «Грыффіндор» з СШ №1 г. Шчу­чы­на, на другім месцы – «Геліос» з СШ №2 і на трэцім – «Мерыдыян» з Ас­т­рын­с­ка­га цэнтра творчасці дзя­цей і моладзі.

– Гэта гульня вызначалася ве­ль­мі цікавымі пытаннямі, – дзеляцца сва­і­мі ўражаннямі рабяты з ка­ман­ды «Дынаміт». – Самымі цяжкімі для нас аказаліся заданні з тура «Свая гульня». Сваім выс­туп­лен­нем мы задаволены.

Сярод гасцей лепшымі знатакамі ака­за­лі­ся рабяты з ваўкавыскай ка­ман­ды «Элементарна, Ватсан». Гос­ці турніру, што занялі прызавыя мес­цы, атрымалі падарункі ад Шчу­чын­с­ка­га раённага камітэта БРСМ, якія ўручыла капітанам пер­шы сакратар Алена Бог­дзель.

Усе каманды-пераможцы і пры­зё­ры – члены клуба «Мудры шчу­пак» – былі ўзнагароджаны дып­ло­ма­мі і салодкімі падарункамі. Му­зыч­ныя нумары для ўдзельнікаў ме­рап­ры­ем­с­т­ва падрыхтавалі вы­ха­ван­цы цэнтра творчасці дзяцей і мо­ладзі.

Арганізатарамі гэтага цікавага ме­рап­ры­ем­с­т­ва выступілі аддзел аду­ка­цыі, спорту і турызму, раённы ка­мі­тэт БРСМ і Шчучынскі ЦТДіМ. А праходзіў турнір у Шчучынскім цэн­т­ры культуры і народнай твор­час­ці.

Ганна РУДСКАЯ, Дзянніца.
Фота аўтара.