Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Мой родны кут, як ты мне мілы!

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!

 

             Я, Алексеявец Вiялета, першы сакратар Астравецкага РК ГА «БРСМ», выдатная дачка, жонка i мацi дзвюх дачок. Таварыская, актыўная, пазітыўная і добразычлівая.

 Кожны беларускі пісьменнік (ды і, увогуле, любы пісьменнік на зямлі, думаю я) звяртаўся да тэмы Радзімы ў сваёй творчасці. Праз сваю творчасць яны вучаць нас любіць і паважаць нашу Бацькаўшчыну, берагчы яе.

Што такое родны кут? Гэтае паняцце ў беларускую літаратуру ўвёў таленавіты пясняр беларускай зямлі Якуб Колас. Родны кут – месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Выйдзеш з хаты, зірнеш на палеткі, лясы, дарогі – і вось ён, родны кут. Заплюшчыш вочы – і ў дэталях уяўляеш яго сабе. І якім бы ён ні быў, родны куточак – бедная хатка на ўскрайку вёскі, ці кватэра на васямнаццатым паверсе ў сталіцы – ты будзеш насіць яго ў памяці і ў сэрцы заўжды. Таму, што родныя краявіды – самыя прыгожыя, вада з роднага калодзежа – самая смачная, сонца – самае яркае, паветра – самае свежае, матуля – самая добрая, жыццё – самае шчаслівае…

Мой родны кут – гэта вёска Кямелішкі Астравецкага раёна.

Самая звычайная вёска Гродзенскай вобласці. Тут я нарадзілася, навучылася хадзіць і гаварыць, любіць і суперажываць. Тут я пайшла ў  дзіцячы садок, затым – у школу. Тут я зведала, што такое сяброўства, узаемадапамога, здрада, радасць, крыўда, першае каханне. Тут я стала чалавекам, асобай. Тут я працягваю расці і развівацца. Тут жывуць мае бацькі — адзіныя, любімыя і самыя лепшыя.

Што асаблівага ёсць у мяне на Радзіме? Што мяне сюды так цягне? Для вас – нічога асаблівага, для мяне – асаблівае ўсё: хата, якая пахне дзяцінствам, суседзі, якія заўсёды рады цябе бачыць, захад сонца, які асабліва прыгожа выглядае толькі з майго акна. Проста я тут нарадзілася, і гэтым усё сказана.

          Асноўнай славутасцю вёскі Кемелішкі з’яўляецца драўляны касцёл Нараджэння Панны Марыі , якi пабудаваны ў 1781 годзе фундатарам Станіславам Прушынскіх, асветлены біскупам Д. Пiлхоўскiм ў 1799 г. Храм, перабудаваны ў 1900 г., з’яўляецца ўзорам інтэрпрэтацыі элементаў неаготыкі ў драўляным дойлідстве. Нарастанне вышыні дахаў, рамантычныя завяршэнні вежаў надаюць маляўнічасць і разнастайнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. 

Вялікую цікавасць выклікаюць прыдарожныя капліцы: капліца званіца каля касцёла

   У цэнтры в. Кямелішкі

 у 1 км на поўнач ад в. Кямелішкі, пры дарозе на д. Дауцюны

 

Лічыцца, што галоўная задача і сутнасць капліц — дапамагчы чалавеку ў пэўны момант або ў пэўным месцы вырвацца са звыклай мітусні і злучыцца думкамi з Богам.

           Як гаворыцца ў адной беларускай народнай прыказцы: «Чалавек без Радзімы, як салавей без песні». Увогуле, шмат існуе народных прыказак і прымавак пра Радзіму, думаю, што гэта нездарма. Народная мудрасць перадаецца з пакалення ў пакаленне і вучыць нас паважаць сваю Бацькаўшчыну, ганарыцца сваёй Радзімай, не цурацца родных.

Наша раённая арганізацыя грамадскае аб’яднанне«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»               Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — вядучая моладзевая арганізацыя ў рэспубліцы. Так, на сённяшні дзень колькасць Астравецкай раённай арганізацыі «БРСМ» складае больш за 33% ад  агульнай колькасці моладзі ў раёне. У шэрагі нашай арганізацыі ўступаюць актыўныя, пазітыўныя, крэатыўныя і творчыя маладыя людзi, якія заўсёды гатовы падтрымаць і дапамагчы  адзін аднаму

 Праект «У САЮЗ з сябрамі» з’яўляецца працягам аднайменнай патрыятычнай акцыі, якая стартавала яшчэ ў 2011 годзе. У рамках гэтага праекта збіраюцца канкрэтныя гісторыі актыўнай моладзі і нашага раёна.

 Даніла Алена

Алена Даніла — настаўнік-дэфектолаг, актывістка БРСМ аддзела адукацыі.           Алена — пазітыўная, таленавітая, прамяністая і вельмі мілая дзяўчына. Кожны яе дзень напоўнены рознымі падзеямі, адказнымі мерапрыемствамi, ідэямі і марамі. Яна ніколі не сумуе, увесь час знаходзіць занятак па душы і сваёй адкрытай усмешкай дорыць кожнаму масу пазітыву. Таксама ёсць яшчэ адзін талент — гэта весці за сабой людзей у літаральным сэнсе. Бо нездарма кажуць самая складаная праца — гэта праца з людзьмі. А ў яе гэта атрымліваецца само сабой!

Соц Кацярына          Кацярына — сакратар ПА ГА БРСМ Сектара культуры.          Кацярына — таленавітая, таварыская, ініцыятыўная і спагадлівая дзяўчына. Дзякуючы арганізаванай, творчай і пісьменнай працы Кацярыны павысілася актыўнасць членаў БРСМ сектара культуры. Кацярына праяўляе актыўнасць у мерапрыемствах і праектах, якія праводзяцца ГА БРСМ. З’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх значных раённых і абласных мерапрыемстваў.       

 

Кандратовіч Алёна

Алёна — сакратар ПА ГА БРСМ КСУП «Гервяты». Алёна — энергічная, таленавітая, таварыская, спартыўная, ініцыятыўная, крэатыўная і спагадлівая  дзяўчына. Лiдарскiя задаткі Алёне дазваляюць быць у цэнтры падзей, якія тычацца моладзевага руху ў раёне. Ні адно мерапрыемства не абыходзіцца без яе ўдзелу. Яе паважаюць за шчырасць, адкрытасць, уменне прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.       

Сачак Аляксандр

  Аляксандр Сачак — інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Астравецкага РАНС, актывiст БРСМ. Аляксандр праявіў сябе, як асоба з высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Па характары Саша — камунікабельны, мэтанакіраваны, працаздольны чалавек. Лідарскія задаткі маладога чалавека дазваляюць яму быць у цэнтры падзей, якія тычацца моладзевага руху ў раёне. Ні адно мерапрыемства не абыходзіцца без яго ўдзелу.   

Акцыі і мерапрыемствы 

Патрыятызм – яшчэ адно вельмі важнае паняцце для кожнага чалавека. Патрыёт – гэта такі чалавек, якому не сорамна за сваю краіну, а краіне – за яго. Патрыёт – гэта той, хто ў любы момант зробіць нешта важнае для сваёй Радзімы.

Праводзіцца мноства мерапрыемстваў патрыятычнага напрамку. Адным са значных мерапрыемстваў з’яўляецца аўтапрабег «Ад помніка да помніка».

У рамках аўтапрабегу актывісты наведваюць славутасці Астравецкага раёна, а таксама наведваюць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ягора Мiхайлавiча Аляксандровiча. Аўтапрабег добры не толькі тым, што актывісты знаёмяцца з гісторыяй нашага раёна, але і праводзяць час, аказваюць дапамогу нашаму ветэрану.        Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» — гэта добрыя ўчынкі, якія можа зрабіць кожны з нас. За валанцёрскім рухам — будучыня. Валанцёрства дазваляе чалавеку дапоўніць жыццё вельмі значнай часткай — дапамогай бліжняму.
Валанцёры нашага раёна ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях “Анёл у тваім сэрцы», «Цуды на Каляды», «Лепшы падарунак — гэта Увага”, “Дзень абароны дзяцей з БРСМ”, “Ветэран жыве побач”, “За чысціню гарадоў і вёсак”, «Аднаўленне Святыняў Беларусі», “Усе фарбы жыцця для цябе”.        Раённым камітэтам БРСМ праводзіцца мноства мерапрыемстваў па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі. Кожны квартал саюзная моладзь прымае ўдзел у конкурсах, якія дазваляюць выявіць таленавітую моладзь. Да такіх мерапрыемстваў ставяцца: конкурс патрыятычнай песні «За любімую Беларусь!»,, Фестываль моладзевай творчасці «Я люблю свой горад»,  фестываль «Клубвясёлых ізнаходлівых»,

фестываль  моладзевай творчасці «Ёлка-фэст»

  Адзін з такіх праектаў, пра які я хачу вам расказаць, акцыя «Усе фарбы жыцця для цябе». Валанцёры запрашаюць неабыякавых да чужой бяды людзей прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Усе фарбы жыцця для цябе».  Кожная творчая праграма прысвечана канкрэтным людзям — цяжка хворым дзецям, падлеткам, якія жывуць у нястачы i маюць патрэбу ў дапамозе, і выхоўваюцца ў ДУА «Астравецкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. Мы не можам змяніць свет, але ў нашых сілах паклапаціцца пра тых, хто жыве з намі побач і мае патрэбу ў нашай дапамозе.