Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Лапатай … грошы заграбаюць

 

Лета для юнакоў і дзяўчат не то­ль­кі пара адпачынку, але і пра­цы. Ліцэіст Саша Гаеўскі, нап­рык­лад, ужо вырашыў, куды пат­ра­ціць заробленыя грошы: хло­пец марыць набыць мапед. Ра­зам з актывістамі БРСМ ён шчы­руе ў працоўным атрадзе, які дзейнічае на базе РУП ЖКГ.
Рабяты дапамагаюць ка­му­на­ль­ні­кам добраўпарадкаваць горад: фар­бу­юць агароджы, прыбіраюць тэ­ры­то­рыю, займаюцца азе­ля­нен­нем. А хтосьці працуе на аў­та­мый­цы: у ЖКГ лішніх рук не бывае, кож­на­му знойдзецца справа па сі­ле. Колькі грошай заробяць пад­лет­кі, залежыць ад эфектыўнасці іх пра­цы, таму і стараюцца яны ра­біць усё хутка і якасна.

– Мы дапамагаем юнакам і дзяў­ча­там працаўладкавацца на пра­ця­гу ўсяго лета, – гаворыць першы сак­ра­тар РК БРСМ Алена Бог­дзель. – Рабяты добра за­рэ­ка­мен­да­ва­лі сябе. Дарэчы, мы вельмі ўдзяч­ны кіраўніцтву РУП ЖКГ за тое, што прадстаўлены працоўныя мес­цы і ў падлеткаў ёсць маг­чы­масць правесці лета з карысцю.

Ганна КАСПЕР.  Карэспандэнт Шчучынскай раеннай газеты «Дзянніца»

Фота аўтара.