Гродненская областная организация ОО "БРСМ"

Дзевяцікласнікі Варнянскага НПК, аб’яднаныя ў два студэн­цкія атрады Астравецкім раённым камітэтам ГА БРСМ, амаль два тыдні працавалі ў Варнянскім і Катлоўскім лясніцтвах.

Першы з іх пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Андрэя Часлававіча Бумбуля  наводзіў парадак ля адміні­стра­цыйнага будынку Катлоў­скага лясніцтва.

Другі студэнцкі атрад праца­ваў у Варнянскім лясніцтве. Кожны дзень юныя лесаводы наведвалі­ся на новыя ўчасткі: збіралі і ўтылізавалі смецце. Якія толькі «знаходкі» не прайшлі праз працавітыя рукі вучняў: дываны, тэлевізары, посуд, адзенне з абуткам… На душы рабілася прыкра, калі сярод чарнічніку і сунічніку паўставалі сапраўдныя сметнікі. Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Паракіці, Едаклані, Беразоўка, Газа, Трокенікі – невялікі пералік вёсак, дзе лясам стала лягчэй «дыхаць», дзякуючы працы школьнікаў.

lesav1.jpg